Телефон в Минске
+ 375 17
395-95-98

Новости

23.05.2015
Грошы любяць разумных людзей!

САЦЫЯЛЬНЫ ПРАЕКТ «ФІНАНСАВАЯ ГРАМАТНАСЦЬ»

Сумесны праект Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і ТАА «Успешная реклама» ідзе па краіне!

У пачатку 2015 г. стартаваў наш сумесны праект з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у г.Мінску. Серыя рэкламных плакатаў знаёміць жыхароў сталіцы з парталам www.fingramota.by, мэтамі якога з’яўляецца павышэнне ўзроўня ведаў насельніцтва аб фінансавых прадуктах і іх граматным выкарыстанні.

Вокнавая рэклама з’яўляецца важнай часткай інфармацыйнай прасторы горада, добрым каналам сацыяльнай камунікацыі і зручным інструментам асвятлення сацыяльных праблем.

Дзякуючы якаснай і аператыўнай працы аддзела фінансавай граматнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і ТАА «Успешная реклама» мы працягваем папулярызаваць ідэю фінансавай граматнасці сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Ужо на гэтым тыдні рэкламныя плакаты з’явіліся на білбордах ТАА «Успешная реклама» у шэрагу гарадоў Беларусі. Сярод іх Баранавічы,  Бабруйск, Барысаў, Брэст, Віцебск, Гомель, Ліда, Магілеў, Маладзечна і Наваполацк.

Яшчэ раз дзякуем прадстаўнікам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за сумесную працу і спадзяемся на новыя сумесныя праекты!

І памятайце: «Грошы любяць разумных людзей»!

Склад творчай групы:

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь: Саковіч Юлія, Балыдка Святлана.

ТАА «Успешная реклама»: Шынкевіч Юрый, Грыгор’еў Дзмiтрый, Варэнiк Вiкторыя.