Телефон в Минске
+ 375 17
395-95-98

Новости

21.05.2015
«БIЛБОРД З ХАРАКТАРАМ»!

ТАА «Успешная реклама» запусціла свой новы праект «Білборд з характарам»!

Мэты праекта – прадэманстраваць перавагі рэкламы на білбордах i павысіць вядомасць брэнда.

У праекце зроблены акцэнт на асноўную перавагу вонкавай рэкламы – яе непазбежнасць. Яе нельга выключыць або пераключыць, яна працуе без перапынку на абед і сон 24 гадзіны ў суткі.

Праект «Білборд з характарам» складаецца з серыі рэкламных плакатаў, у якіх праводзіцца паралель паміж рэкламай на білбородах і унікальнымі асаблівасцямі жывёл і птушак, якія вылучаюць іх сярод іншых. У праекце выкарыстоўваюцца слоганы на роднай мове, якія надаюць сюжэтам больш дабрыні і цяпла.

Калі Вам патрэбна рэклама, ад якой не збегчы, якая чапляе погляды i якую добра відаць, выбірайце вонкавую рэкламу ад ТАА «Успешная реклама».


Фотаздымкі па г. Мінску:

IMG_4591-1  IMG_4624-1

IMG_4678-1  IMG_4604-1


Склад творчай групы: Шынкевіч Юрый, Кадуцкая Алена, Варэнік Вікторыя, Верам’ёў Дзмітрый.